У гэтым годзе ў выдавецтве "Папуры" выйшлі ў свет у перакладзе на беларускую мову тры кнігі шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн пра прыгоды Карлсана: "Малы і Карлсан, які жыве на даху", "Карлсан прылятае ізноў", "Карлсан хітруе ізноў".
Усе тры кнігі цыкла выходзяць упершыню на беларускай мове.
Кнігі прызначаны для дзяцей малодшага школьнага ўзросту, іх трошкі старэйшых брацікаў і сястрычак, а таксама для ўсіх дарослых.
Кніга "Малы і Карлсан, які жыве на даху".
«На самай звычайнай стакгольмскай вуліцы ў самым звычайным доме жыве самая звычайная сям’я на прозвішча Свантэсан…» Так пачынаюцца незвычайныя прыгоды Малога і Карлсана, якіх палюбілі дзеці і дарослыя ва ўсім свеце. Далучайся і ты да вясёлай, кранальнай і трошачкі сумнай чытанкі!
Кніга "Карлсан хітруе зноў" расказвае пра новыя неварагодныя прыгоды карлсана, які жыве на даху.
Найлепшы ў свеце хітрун, малявальнік пеўняў і запускальнік паравых шын, ды і проста спрэс разумны і ўзорна тоўсты мужчына ў сваім найлепшым веку, вяртаецца, каб пагарэзнічаць ізноў...
"Што за містычнае дзіва лятае ў нас па-над Стакгольмам? Людзі сцвярджаюць, што надзвычай маленькая лятучая бочачка або нешта падобнае час ад часу з магутным гудзеннем пралятае па-на дахам Васастана. Адміністрацыі паветраных зносін нічога не вядома пра незвычайны лятучы транспартны сродак. Ёсць падазрэнне, што які-небудзь замежны шпіён вылецеў на заданне і нешта высочвае. Каб высветліць гэта лятучы аб'ект мусіць быць злоўлены. Калі гэта падступны маленькі шпіён, яго трэба перадаць у рукі паліцыі, прычым неадкладна. Хто разгадае лятучую таямніцу Васастана? Мы абяцаем дзесяць тысяч крон у якасці ўзнагароды таму, каму ўдасца злавіць гэты шумны прадмет, чым бы ён ні быў. Проста прынясіце лятучы аб'ект у нашу рэдакцыю і атрымайце свае грошы."
Кніга "Карлсан прылятае зноў".
Цэлае лета Малы не бачыў Карлсана і цяпер хвалюецца, ці прыляціць той зноў. Але Карлсан вяртаецца, і сябры разам пераадольваюць цяжкасці і трапляюць у новыя прыгоды.
"Cвет такі вялікі і ў ім шмат дамоў. Ёсць дамы вялікія, а ёсць маленькія, ёсць дамы прыгожыя і ёсць дамы брыдкія, ёсць дамы старыя і ёсць новыя. Карлсан лічыць, што гэта найлепшы ў свеце дом - якраз для найлепшага ў свеце Карлсана. І Малы таксама так лічыць.
Малы - ён жыве з мамай, татам, Бусэ ды Бэтан у самым звычайным доме на самай звычайнай стакгольмскай вуліцы, але на іхным даху адразу за комінам акурат і месціцца дамочак Карлсана з шыльдай над уваходам, на якой напісана:"КАРЛСАН, ЯКІ ЖЫВЕ НА ДАХУ, НАЙЛЕПШЫ Ў СВЕЦЕ КАРЛСАН".
Кнігі шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн пра гарэзу Карлсана ў перакладзе на беларускую мову Алеся Башарымава, якія выйшлі ў свет у выдавецтве "Папуры", можна набыць у гандлёвых аб'ектах сеткі РУП "Белсаюздрук".