220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 327 46 94 souzpechat@tut.by для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG
Сябра ў краме не купіш...

У выдавецтве "Папуры" выйшла ў свет кніга Антуана дэ Сэнт-Экзюперы "Маленькі прынц".

На беларускай мове кніга пабачыла свет у 1989 годзе ў перакладзе Ніны Мацяш. Пазней перакладчыца дапрацоўвала і рэдагавала тэкст, і ў гэтым выданні казка ўпершыню друкуецца з яе праўкамі.

"Маленькі прынц" - філасофская казка, у якой чытач любога ўзросту знойдзе тое, што адгукаецца ў яго душы. Яна выйшла ў 1943 годзе ў Нью-Ёрку і з таго часу была перакладзена больш чым на 250 моў і выдадзена мільёнамі экзэмпляраў па ўсім свеце.

"-Рэчы можна ўведаць толькі тады, калі прыручаеш іх, - сказаў Ліс. - У людзей не хапае часу ўведаць што-небудзь. Яны ўсё купляюць у крамах. Але сябра ў краме не купіш, вось чаму людзі і не маюць сяброў. Калі ты хочаш, каб у цябе быў сябар, прыручы мяне!"

 

У гандлёвых кропках РУП "Белсаюздрук" можна набыць кнігу "Маленькі прынц" выдавецтва "Рапуры".