220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 327 46 94 souzpechat@tut.by для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG
Вершы і загадкі пра месяцы года.

У 2020 годзе ў выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" пабачыла свет кніга Віктара Кажуры "Пакацілася сонейка... Вершы і загадкі пра месяцы года". Кніга выйшла ў серыіі "Беларускія пісьменнікі дзецям" і прызначана для дзяцей малодшага школьнага ўзросту.

Кожная пара года непаўторная. Зімой - гэта танец сняжынак, вясной першыя падснежнікі і прылёт птушак, летам яркае сонейка і салодкія ягады, а восенню - шматкаляровае ўбранне прыроды.

Па-свойму ўнікальныя і 12 месяцаў, з якіх складаюцца чатыры пары года. На старонках маляўнічага выдання змешчаны вершы, прымаўкі і загадкі пра месяцы года, а таксама прапануюцца займальныя заданні.

Завірухі і мяцелі ў лютым прыляцелі.

Сакавік часамі снегам сее, а часамі сонцам грэе.

Жадаеце пазнаёміцца з іншымі месяцамі і порамі года? Чытайце кнігу "Пакацілася сонейка... Вершы і загадкі пра месяцы года".

Кніга ўключана ў спіс твораў для пазакласнага чытання ў 4 класе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання па вучэбным прадмеце "Літаратурнае чытанне".

 

Кнігу Віктара Кажуры "Пакацілася сонейка... Вершы і загадкі пра месяцы года" можна набыць у гандлёвых кропках сеткі РУП "Белсаюздрук".