220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 327 46 94 souzpechat@tut.by для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG
Казкі для дзяцей і пра дзяцей.

У выдавецтве "Мастацкая літаратура" выйшла ў свет кніга Уладзіміра Ліпскага "Закаханы трэцякласнік".

Аповесці-казкі Уладзіміра Ліпскага дапамогуць юным чытачам спазнаць чароўны свет жыцця, а ў ім - няпростыя чалавечыя пачуцці і свае абавязкі перад мамай,татам, Радзімай. Казкі "Закаханы трэцякласнік" і "Дабрадзей для ўсіх дзяцей" нібы на розныя жыццёвыя тэмы, але яны аб'яднаныя агульнай мэтай - узбагаціць душу чытача любоўю, дабрынёй, прагай да адкрыццяў, прыгажосці і разумення ўсёй красы зямнога раю. Пра гэтыя складаныя праблемы аўтар піша займальна, даходліва, як вопытны настаўнік і шматгадовы галоўны рэдактар папулярнага дзіцячага часопіса "Вясёлка".

Расці і радуй, дружа мілы,

Бацькоў,настаўнікаў, сяброў.

Жадаю розуму і сілы

Табе для будучых гадоў.

* * * *

Нараджаюцца малыя

Для жыцця на белым свеце.

Як званочкі веснавыя,

Хай часцей смяюцца дзеці!..

Выданне багата аздоблена малюнкамі мастака Аксаны Аракчэевай.

Кніга прызначана для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

 

Набыць кнігу Уладзіміра Ліпскага "Закаханы трэцякласнік" можна ў гандлёвых кропках РУП "Белсаюздрук".