220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 327 46 94 souzpechat@tut.by для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG
Збор твораў беларускіх мастакоў з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

У выдавецтве "Беларусь" выйшла ў свет кніга "Беларускі пейзаж другой паловы ХХ-ХІ стагоддзя".

Кніга ўяўляе сабой альбом, у якім змешчаны творы ў жанры пейзажу беларускіх мастакоў. Усе гэтыя творы на цяперашні час знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Аўтарам тэксту і складальнікам альбома з'яўляецца мастацтвазнаўца Н.Л.Сяліцкая.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь - сапраўдная скарбніца выяўленчага мастацтва краіны. На сённяшні дзень у яго фондах знаходзіцца больш за трыццаць тысяч прадметаў, якія складаюць трыццаць чатыры калекцыі.

Альбом перш за ўсё паказвае спецыфіку фарміравання калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Храналагічныя рамкі выдання - сярэдзіна 1950-х - ХХІ стагоддзе - шмат учым прадыктаваны спецыфікай фарміравання музейнай калекцыі беларускага мастацтва ХХ стагоддзя, якая абумоўлена гістарычнымі рэаліямі. Карціны беларускіх мастакоў гэтага часу прадстаўляюць "жамчужыну" калекцыі і з'яўляюцца істотнымі для нас не толькі мастацкім зместам, але і гістарычным кантэкстам. Па іх, як па каштоўных асколках, даследчыкі вывучаюць і спрабуюць рэканструяваць наша нядаўнае мінулае.

Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Для афармлення альбома выкарыстаны фотаздымкі Д.М.Казлова

 

Альбом "Беларускі пейзаж другой паловы ХХ-ХІ стагоддзя" можна набыць у гандлёвых аб'ектах РУП "Белсаюздрук".