У гэтым годзе ў выдавецтве Францыск Скарына, альбо як да нас прыйшла кніга" А.К. Клышкі.
У кнізе расказваецца аб жыцці нашага выдатнага земляка, першадрукара ўсходняга славянства. Чытач даведаецца таксама, на чым пісалі нашы продкі, як ствараліся кнігі ў сярэднявеччы, як было вынайдзена кнігадрукаванне.
На чыстым аркушы, прад вузенькім акном,
Прыгожа літары выводзіць ён пяром,
Чырвоную страку; усякімі цвятамі,
Рознакалёрнымі галоўкамі звяроў
І птах нявіданых, спляценнем завіткоў
Ён пакрашае скрозь - даволі ёсць знароўкі
Свае шматфарбныя застаўкі і канцоўкі
І загалоўкі ўсе, няма куды спяшыць!
Парой ён спыніцца, каб лепей завастрыць
Пяро гусінае, і гляне: светла сонца
Стаўпамі падае праз вузкае аконца...
Максім Багдановіч
Выданне прызначана для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.
Кнігу "Францыск Скарына, альбо як да нас прыйшла кніга" можна набыць у гандлёвых кропках РУП "Белсаюздрук".