У 2020 годзе у выдавецтве "Беларусь" у серыі "Падарожжа па родным краі"выйшла ў свет кніга М.П.Гайба "Сем вежаў Навагрудка"
Навагрудак - гэта першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага і адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі. Тут захавалася шмат гістарычных помнікаў і найважнейшых славутасцей. Сярод іх Навагрудскі замак, які існаваў ужо ў ХІ стагоддзі. Ён быў рэзідэнцыяй вялікіх князёў ВКЛ. Выдатнымі помнікамі Навагрудка з'яўляюцца некалькі старажытных храмаў з вельмі багатай гісторыяй. Першы з іх - Фарны касцёл. У старым будынку гэтага касцёла адбыўся шлюб Ягайлы і Соф'і Гальшанскай. Касцёл святога Міхаіла Архангела - таксама гістарычная каштоўнасць і славутасць Беларусі. У школе пры кляштары гэтага касцёла з 1807 па 1815 год вучыўся Адам Міцкевіч.
У Навагрудку дзейнічае выдатны дом-музей Адама Міцкевіча.
Гістарычныя нарысы пазнаёмяць чытача з гэтымі і іншымі славутасцямі горада.
Кніга прызначана для шырокага кола чытачоў.
Кнігу М.П.Гайба "Сем вежаў Навагрудка" можна набыць у гандлёвых аб'ектах РУП "Белсаюздрук".