220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 365 46 94 bsp@beldruk.by для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG
Кніга для дзяцей пра прыгоды птушак.

У выдавецтве "Беларусь" выйшла ў свет кніга для дзяцей пісьменніцы Таццяны Дамаронак "Хто сароку напалохаў?".

З даўніх часоў на зямлі растуць травы, кусты і дрэвы. Калі паглядзець на нашу планету з космасу, яна падобная на пухнаты зялёна-блакітны шарык. Усе дрэўцы. кусцікі, кветачкі, што растуць на зямлі, імкнуцца стаць самымі лепшымі і непаўторнымі. Вось чаму на Зямлі такія прыгожыя паркі і лясы. Яны быццам прыйшлі да нас з казкі.

Птушкі вельмі любяць зялёныя паркі і лясы. Увесну яны ўладкоўваюць сабе на галінках дрэў, у дуплах і на зямлі ўтульныя гняздзечкі і гадуюць у іх сваіх маленькіх птушанят. І ты, мой маленькі дружка, напэўна таксама прыходзіш у лес, каб падыхаць гаючым лясным паветрам ці сабраць кошык грыбоў альбо ягад.

Даўным-даўно, калі людзі прыйшлі ў лес, яны пачулі, як з усіх бакоў, нібы звонкія ручайкі, льюцца і льюцца вясёлыя і радасныя галасы птушак. Вядома ж, людзям захацелася паглядзець на маленькіх крылатых спевакоў. Аднак птушкі баяліся незнаёмцаў і хаваліся ад іх у глыбіні лесу. І толькі з надыходам халоднай зімы яны адвжваліся і падляталі да жылля людзей. А людзі, бачачы галодных і змёрзлых птушачак, шкадавалі іх і клалі ім у кармушку ежу.

Паступова птушкі прывыклі да людзей, і цяпер у парках і на дрэвах ля хат яны будуюць свае гнёзды. І ты, мой дарагі дружа, вядома не раз назіраў за сінічкай, верабейкам, варонай ці галчанём, за галубамі і чайкамі, а можа табе нават пашчасціла ўбачыць у горадзе сароку-белабоку і пачуць яе трашчотку ці нават паслухаць спеў салавейкі, які схаваўся за пухнатымі галінкамі елкі, сасны або якога-небудзь іншага дрэва, а прыехаўшы ўлетку на адпачынак да сваёй бабулі ў вёску ці выбраўшыся з горада на дачу, табе, магчыма, пашчасціла ўбачыць белакрылага бусла, які ўладкаваў сабе гняздо на воданапорнай вежы або слупе...

Кніга "Хто сароку напалохаў?" накіравана на аўдыторыю дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

Кніга багата аздоблена ілюстрацыямі мастачкі Анастасіі Балыш.

Кнігу пісьменніцы Таццяны Дамаронак "Хто сароку напалохаў?" можна набыць у гандлёвых аб'ектах РУП "Белсаюздрук".