220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 365 46 94 bsp@beldruk.by для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG
«Чорт ведае што, калі не ведаеш што...»

У гэтым годзе ў выдавецтве "Мастацкая літаратура" ўбачыла свет кніга пісьменніка Вітаўта Чаропкі «Паўшыя анёлы».

Новы раман Вітаўта Чаропкі прысвечаны тэме кахання і пошуку сэнсу жыцця. Падзеі пачынаюцца ў Старажытным Рыме з яго прыдворнымі інтрыгамі, дзе аўтар знаходзіць вобраз свайго галоўнага героя, які далей перажывае незвычайныя прыгоды. Мастакі Вітак і Альбрэхт неверагодным чынам трапляюць з 1939 года ў наш час. Як высвятляецца, за ўультрасучасным фасадам хаваюцца грамадскія язвы мінулага. І толкі каханне і сяброўства дапамагаюць героям пераадолець нечаканыя выпрабаванні ў супрацьстаянні з суровай рэчаіснасцю. Рэальнасць у рамане пераходзіць у містыку, а містыка пераплятаецца з гісторыяй.

Настраёвасць рамана Вітаўта Чаропкі «Паўшыя анёлы» вельмі гарманіруе з меланхалічна-восеньскімі адчуваннямі: галоўны герой, дасягнуўшы сталасці (адзначыў трыццаты дзень нараджэння), перажывае творчы і ўзроставы крызіс. Вабіла мара дасягнуць нябачаных дагэтуль вышынь у мастацтве, раскрыць на палотнах незвычайны сусвет сваёй душы, былі імпэт і натхненне, а засталося пахмелле, жыццёвая неўладкаванасць, адзінота і безграшоўе... Ёсць у творы і элементы сюррэалістычнага, спробы паглыблення ў падсвядомасць. Створаная пісьменнікам рэальнасць не падпарадкоўваецца законам простай абывацельскай логікі, не задумваецца, што магчыма, а што — не, яна існуе, адпавядаючы ўяўленням творцы аб найвышэйшай справядлівасці. Лагічна завершаныя невялікія апавяданні, з якіх складаецца раман, маюць інтрыгоўныя, часам афарыстычныя назвы: «Чорт ведае што, калі не ведаеш што», «Будучыя людзі — гэта яшчэ не людзі», «Аўтар без героя», «Фантомы саміх сябе» ды іншыя. Твор варты таго, каб азнаёміцца з ім: аўтар, як і яго герой, — мастак. Ён распавядае пра тое, што прайшоў на ўласным досведзе.

"Як у войску, перад адбоем была праведзена вячэрняя паверка. Іхвыклікалі не па прозвішчы, а па прысвоеных ім нумарах. Першы, другі, трэці... Усяго трынаццаць нумароў, нібыта начальства наўмысна абмежавалася такой колькасцю бадзяг, укладваючы нейкі містычны сэнс. Трынаццаты якраз дастаўся мастаку. Ён не перажываў праз гэта, разумеючы ўмоўнасць падобнай нумарацыі, а ўнешчаслівы лік ён проста не верыў - усё гэта забабоны..."

Кнігу Вітаўта Чаропкі "Паўшыя анёлы" можна набыць ў гандлёвых аб'ектах РУП "Белсаюздрук".