Аўтар ідэі і навуковы кіраўнік праекта – А. Р. Ляшковіч. Укладальнікі – В. Ціханавецкая, Н. Саевіч, А. Ляшковіч. Музейная калекцыя – адзіны ў краіне найбольш поўны збор твораў выяўленчага мастацтва, прысвечаных асноўным этапам жыцця і творчасці паэта. Альбом-каталог знаёміць з нацыянальнай школай выяўленчага мастацтва ад 20-х гадоў мінулага стагоддзя да сучаснасці. У выданні змешчаны звесткі з біяграфіі народнага песняра Беларусі, з гісторыі напісання некаторых твораў. Істотна дапаўняюць альбом-каталог біяграфічныя даведкі пра мастакоў.
Сотні работ, прадстаўленых у каталогу, пашыраюць наша ўяўленне і пра беларускае мастацтва, і пра самога Янку Купалу.
Альбом-каталог можна будзе набыць у тарговай сетцы РУП "Белсаюздрук" з сярэдзіны траўня.
Больш падрабязна пра выданне тут.