220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 365 46 94 для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG
"Вандроўкі ў мінулае. Free Walking Tours" - гэта адукацыйна-сацыяльны праект, прысьвечаны пешым вандроўкам па Менску.

У межах праекту вас чакаюць штодзённыя (з красавіка па кастрычнік) ці штотыднёвыя (з кастрычніка па красавік) вандроўкі і 39 аўтарскіх экскурсій - кожная зь іх адкрые вам новую цікавую старонку гісторыі гораду.

Вас чакаюць сотні фактаў і цікавостак, гарадзкія гісторыі, сьмешныя, незвычайныя і кур’ёзныя выпадкі, легенды і паданьні, прывіды і старажытныя некропалі, гісторыя Беларусі на Менскіх вуліцах.

Тысячы людзей ўжо наведалі экскурсіі праекту. Далучайцеся!

Праект "Вандроўкі ў мінулае" працуе згодна з прынцыпам "Free Walking Tours" - гэта бясплатныя пешыя экскурсіі, сацыяльны праект, мэтай якога зьяўляецца азнаямленьне зь гісторыяй гораду. Такія экскурсіі будуць цікавымі як гасьцям, так і жыхарам гораду; экскурсіі такога фармату даўно ладзяцца па ўсім сьвеце і карыстаюцца вялікай папулярнасьцю.

Кожны жадаючы можа прыйсьці на вандроўку, па сканчэньні якой, калі вам спадабалася, вы можаце дапамагчы разьвіцьцю праекту, пакінуўшы чаявыя.

P.S. Запісвацца на вандроўкі ня трэба - проста прыходзьце на месца сустрэчы. Сярэдняя працягласьць экскурсіі - 1,5 гадзіны. Экскурсіі адбываюцца пры наяўнасьці мінімум 10 чалавек. Экскурсіі не адбываюцца ў дождж.

Падрабязней чытайце ТУТ