У межах Дня беларускага пісьменства 31 жніўня адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя “Слонімскія чытанні”.
З прывітальным словам у адрас удзельнікаў і гасцей канферэнцыі выступяць Уладзімір Гусакоў, старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар эканамічных навук, акадэмік НАН Беларусі; Генадзь Хоміч, старшыня Слонімскага раённага выканаўчага камітэта; Тадэвуш Стружэцкі, старшыня грамадскай арганізацыі “Беларускі фонд культуры”, а таксама прадстаўнікі міністэрстваў інфармацыі, адукацыі і культуры, Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
Сярод дакладаў такія тэмы, як “Роднае слова ў прасторы мастацкай культуры”, “Штрыхі да урбананімнага партрэта Слоніма” і іншыя цікавыя і актуальныя гісторыка-асветніцкія праблемы.
Сярод удзельнікаў канферэнцыі – прадстаўнікі розных даследчых устаноў, Нацыянальнай акадэміі навук, ВНУ краіны, а таксама настаўнікі агульнаадукацыйных школ.