220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 365 46 94 для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG
У Слоніме прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да дня беларускага пісьмества.

31 жніўня і 1 верасня ў Слоніме адбываліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да XXVI Дня беларускага пісьменства.

Дзень беларускага пісьменства святкуецца з 1994 года кожную першую нядзелю верасня. Цэнтрам свята ў розныя гады былі гарады: Полацк, Тураў, Заслаўе, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Мсціслаўль, Мір, Камянец, Паставы, Тураў, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў, Іванава.

Святочныя мерапрыемствы прайшлі больш, чым на дзесяці пляцоўках.

Яны пачаліся з адкрыцця помніка Льву Сапегу, а потым па цэнтральным вуліцам горада прайшло тэатралізаванае шэсце удзельнікаў свята.

31 жніўня ў Слоніме прайшоў фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка". Усе яго фіналісты атрымалі ганаровыя дыпломы і падарункі.

Таксама падчас святкавання Дня пісьменства ўручылі Нацыянальную літаратурную прэмію. Узнагароды лаўрэатам уручалі Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч і старшыня журы конкурсу прафесар Іван Саверчанка.

Дзень пісьменства ў гэтым годзе супаў з Днем ведаў і сабраў на спецыяльнай святочнай лінейцы болей семісот мясцовых школьнікаў.

Заключныя мерапрыемствы прайшлі на галоўной сцэне каля раеннага дома культуры. Майстры мастацтваў прадставілі праграму "Льецца песня па-над Шчарай".

Кульмінацыяй канцэрта-закрыцця свята стала перадача эстафеты правядзення Дня беларускага пісьменства ад Слоніма да Бялынічаў.

Болей пяцідзесяці тысяч гасцей з Беларусі і замежжа прыехалі ў Слонім спецыяльна на святкаванне Дня беларускага пісьменства. Таксама болей двухсот журналістаў распавядалі пра святочныя мерапрыемствы.