Народны паэт Беларусі Максім Танк нарадзіўся 17 верасня 1912 года у вёсцы Пількаўшчына, якая зараз знаходзіцца ў Мядзельсім раёне Мінскай вобласці. Сапраўднае імя пісьменніка Яўген Іванавіч Скурко.
Падчас Першай сусветнай вайны, увосень 1914 года, бацьку Івана Фёдаравіча мабілізавалі ў войска. Маці Домна Іванаўна з двухгадовым сынам Жэням на руках далучылася да бежанцаў. На Дзвінскім вакзале бацька выпадкова сустрэў сям'ю, адкуль усе разам эвакуіраваліся ў Маскву.
У Маскве сям'я пражыла да 1922 года. У 1922 годзе сям'я Скурко вярнулася на радзіму. Але паводле ўмоў Рыжскага міру частка Беларусі адышла да Польшчы, і Пількаўшчына апынулася менавіта на гэтай тэрыторыі.
У 1923 годзе Жэня пайшоў вучыцца ў мясцовую пачатковую школу. Не гледзячы на тое, што навучанне вялося па-польску, ен вельмі добра вучыўся, а ў вольны час браў актыўны ўдзел у школьным драматычным гуртку, захапляўся маляваннем. Менавіта ў школе яму ўпершыню ў рукі трапіў «Беларускі каляндар» на 1925 год на беларускай мове. Яго зацікавіла, што каляндар быў напісаны на той жа мове, на якой размаўлялі паміж сабой яго аднавяскоўцы. З гэтага часу ў Яўгена з'явілася цікавасць да літаратуры на роднай мове.
У 1926 годзе ен скончыў пачатковую школу і працягнуў навучанне ў гімназіі спачатку ў Вілейцы, а потым у Радашковічах. У Радашковіцкай гімназіі Яўген Скурко прыняў удзел у вучнёўскай забастоўцы, накіраванай супраць ліквідацыі беларускіх школ польскім урадам. Пасля гэтай забастоўкі з гімназіі было выключана некалькі гімназістаў, у ліку якіх апынуўся і ён.
У 1929 годзе будучы пісьменнік паступіў у Віленскую рускую гімназію імя А. Пушкіна, але і з яе быў выключаны за новы ўдзел у забастоўцы.
У выніку ен быў вымушаны вярнуцца ў родную Пількаўшчыну.
У 1930-ых гадах Яўген Скурко прымаў удзел у падпольнай камсамольскай рабоце,працаваў інструктарам ЦК камсамола Заходняй Беларусі, вёў рэвалюцыйную дзейнасць на Віленшчыне і Навагрудчыне. За што неаднаразова затрымліваўся польскімі ўнутранымі органамі.
Максім Танк пачаў пісаць вершы ў гімназіі, у другой палове 1920-х гадоў. Дэбют у друку адбыўся ў 1931 годзе, калі разам з аднакласнікам, паэтам і мастаком Я. Гарохам выдаваў рукапісны часопіс «Пралом», дзе пад псеўданімам А. Граніт надрукаваў свае першыя вершы. З 1932 года пісьменнік актыўна супрацоўнічаў з рознымі выданнямі ў нелегальным друку, а затым загадваў літаратурным аддзелам у газеце «Наша воля», супрацоўнічаў з часопісам «Калоссе», дзе друкаваў свае вершы, апавяданні, літаратурна-крытычныя і публіцыстычныя артыкулы.
У 1936 годзе пры дапамозе КПЗБ быў выдадзены яго першы зборнік вершаў «На этапах», у 1937 годзе — зборнік «Журавінавы цвет» і паэма «Нарач».
Псеўданім Максім Танк упершыню з'явіўся пад вершам «Заштрайкавалі гіганты-коміны», надрукаваным у газеце «Беларускае жыццё» за 7 красавіка 1932 года.
Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 годзе Максім Танк працаваў у сельскім камітэце, затым у газеце «Віленская праўда» і вілейскай абласной «Сялянскай газеце».
У час вайны паэт працаваў ў газеце «За Савецкую Беларусь» і агітплакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну».
Пасля вайны ен працаваў у часопісе «Вожык», з 1948 года з'ўляўся галоўным рэдактарам часопіса «Полымя», а з 1966 па 1990 год працаваў спачатку першым сакратаром, затым старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі.
За шэсць дзесяцігоддзяў паэзія Максіма Танка прайшла пэўную ідэйна-мастацкую эвалюцыю. Яна вызначалася чысцінёй і свежасцю, пры гэтым бескампраміснасцю і ахвярнай мужнасцю. У часы Вялікай Айчыннай вайны яго вершы заклікаюць паўставаць на змаганне супраць ворага, нічога не шкадуючы дзеля перамогі. Пасляваенная творчасць паэта вылучалася зваротам да гісторыі Беларусі, фальклора, а таксама услаўленнем працы сялян і рабочых. З канца 1950-х гадоў у паэзіі Танка заўважны сатырычны жанр, а ў 1960-80-х гадах у творчасці паэта адбываецца узмацненне філасафічнасці яго лірыкі і паглыбленне гуманістычнага пачатку ва ўсей творчасці.
Максім Танк таксама займаўся перакладам на беларускую мову твораў польскай паэзіі, за што атрымаў у 1958 годзе літаратурную прэмію Таварыства польска-савецкай дружбы.
Многія вершы Максіма Танка былі пакладзены на музыку. Яго творы шмат перакладалі на розныя мовы свету.
За сваю пленную творчую працу ен быў адзначаны ў 1968 годзе прысваеннем звання народнага паэта Беларусі.
Памёр Максім Танк 7 жніўня 1995 года.
На цяперашні час Максім Танк з'яўляецца класікам беларускай літаратуры. Яго імем названы Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт. Рэгулярна адбываецца перавыданне яго творў.
Усе, хто цікавіцца беларускай мастацкай літаратурай, могуць знайсці на паліцах гандлевых аб'ектаў сеткі РУП "Белсаюздрук" творы беларускіх пісьменнікаў.