220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 365 46 94 для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG
Беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у Вільнюскім кніжным кірмашы.

21-ы Вільнюскі кніжны кірмаш пройдзе ў сталіцы Літвы 20-23 лютага 2020 года. Па традыцыі ў ім прымуць удзел кнігавыдаўцы і паліграфісты з Беларусі. Гаспадары выставы ўжо даслалі запрашэнне ў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Нагадаем, што міжнародны Вільнюскі кніжны кірмаш - найбуйнейшая кніжная выстава ў краінах Балтыі. Удзельнікі – выдаўцы, кнігагандляры, навуковыя інстытуты, цэнтры культуры, грамадскія арганізацыі, сродкі масавай інфармацыі, музеі, бібліятэкі. Выстаўка вызначаецца шырокай і разнастайнай культурнай праграмай.

У 2019 годзе кірмаш наведалі 360 экспанентаў з 8 краін свету. Было праведзена 546 культурных мерапрыемстваў. Прыехалі больш за 50 гасцей з 21 замежнай краіны. Наведвальнікаў на выстаўку прыйшло больш за 68 тысяч чалавек. Свае кнігі на прэзентацыях, аўтограф-сесіях прадставілі зоркі літаратуры з розных куткоў свету.

Iнфармацыя падрыхтавана па матэрыялах sozvuchie.by.