220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 365 46 94 для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG
Выдавецтва "Мастацкая літаратура" запланавала да выдання новыя кнігі для дзяцей на 2020 год.

Набліжаецца 2020 год. Кніжныя выдавецтвы краіны плануюць сваю дзейнасць з разлікам на тыя выданні, якія прыйдуць да чытачоў, пачынаючы са студзеня. У выдавецтве «Мастацкая літаратура», якое зараз шмат што выдае для юнага чытача, спраектавалі новую кніжную серыю. У лаканічных па змесце, з густам аформленых кнігах аўтары раскажуць пра адметнасці нашай краіны, пададуць тыя сістэмныя звесткі, якія адлюстроўваюць розныя тэмы.

Запланаваны да выдання кнігі з красамоўнымі назвамі: «10 пытанняў пра беларусаў»; «10 пытанняў пра нашых славутых гістарычных асоб», «10 пытанняў пра беларускія гарады і вёскі»; «10 пытанняў пра беларускія рэкі і азёры»; «10 пытанняў пра звяроў».

Дарэчы, калі ўжо зайшла размова пра кнігі, адрасаваныя юнаму чытачу, то ў «Мастацкай літаратуры» на 2020 год запланаваны да выдання творы Раісы Баравіковай (у серыі «Бібліятэка прыгод і фантастыкі»), Галіны Пшонік, Тамары Бунта, Івана Карэнды і іншых беларускіх паэтаў і празаікаў. Прадоўжыцца і рэалізацыя такога запатрабаванага пакупнікамі кнігарняў і чытачамі бібліятэк праекта, як «Дзіцячы атлас Беларусі».

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах sozvuchie.by