220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 365 46 94 для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG
Драматург, сцэнарыст, перакладчык, грамадскі дзеяч.

Беларускі пісьменнік Андрэй Ягоравіч Макаёнак нарадзіўся 12 лістапада 1920 г. у вёсцы Борхаў Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.

У 1938 годзе ён скончыў Журавіцкую сярэднюю школу, а затым працаваў масавіком у раённым Доме культуры. У 1939 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Крымскім фронце. Пасля цяжкага ранення ў 1942 годзе быў дэмабілізаваны і напрацягу 1942-1943 гадоў працаваў у Акаурцкай сярэдняй школе ў Грузіі.

Пасля вызвалення Беларусі вярнуўся на радзіму і працаваў у камсамоле, спачатку - сакратаром Журавіцкага райкама камсамола, а затым - Гродзенскага гаркама камсамола. У 1949 годзе ен скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ.

З 1949 года па 1953 год Андрэй Макаенак быў загадчыкам аддзела прозы часопіса «Вожык», а з 1966 года па 1978 год працаваў галоўным рэдактарам часопіса «Неман».

Друкавацца ен пачаў з 1946 года. Спачатку пісаў гумарэскі, фельетоны, нарысы. Першую п’есу “Добра, калі добра канчаецца”напісаў у 1946 годзе. Гэта была аднаактоўная п’еса, якую Макаенак напісаў каб заняць гарадскую моладзь Гродна, калі працаваў у мясцовым камсамоле. Спроба аказалася ўдалай - твор быў адзначаны дыпломам і прэміяй на рэспубліканскім конкурсе, аб’яўленым упраўленнем па справах мастацтва і культуры БССР.

Далей аднаактовыя п’есы пачалі выходзіць з-пад яго пяра рэгулярна - «Перад сустрэчай», «Жыццё патрабуе» (1950 год), «Аксеніна цялушка» і «Крымінальная справа» (1951 год), «Першае пытанне» (1952 год). Усе яны вызначаліся актуальнасцю праблематыкі.

Другім накірункам творчай дзейнасці Макаенка былі сатырычныя камедыі - «Выбачайце, калі ласка» (1953 год), «Каб людзі не журыліся» (1957 год), «Лявоніха на арбіце» (1961 год), «Таблетку пад язык» (1972 год), «Святая прастата» (1974 год).

А.Макаенак здзейсніў рэвалюцыю ў жанры беларускай драматургіі. З цягам часу ен пачаў пісаць не толькі камедыі, але і трагікамедыі - «Зацюканы апостал» (1969 год), «Трыбунал» (1970 год), «Пагарэльцы» (1980 год), «Дыхайце эканомна» (1982 год).

Літаратурную працу пісьменнік выдатна спалучаў з рэдактарскай, калі працаваў у часопісах "Вожык" і "Неман".

Шматграннасць таленту Макаенка падкрэсліваецца яго ўдзелам у стварэннні кіна- і тэлефільмаў, да якіх ен пісаў сцэнарыі. Так з’явіліся кінааповесць "Твой хлеб", сцэнарыі фільмаў "Шчасце трэба берагчы", "Кандрат Крапіва", "Рагаты бастыен", тэлефільм "Пасля кірмашу".

Андрэй Макаенак пісаў таксама артыкулы па праблемах кіно, тэатра і драматургіі, а таксама перакладаў на беларускую мову п’есы савецкіх драматургаў.

Памер пісьменнік 16 лістапада 1982года.

У гандлевых кропках РУП "Белсаюздрук" можна набыць мастацкую літаратуру і перыядычныя выданні на беларускай мове.