У Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет кніга дзіцячай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці».
Кацярына Хадасевіч-Лісавая — сучасная беларуская пісьменніца, якая любіць ствараць чароўныя гісторыі для дзяцей. Юныя чытачы ўжо знаёмыя з яе кнігамі «Казкі Сіняй падушкі», «Касмічная адысея хлопчыка Стасіка», «Канікулы з прыгодамі», «Казкі сівой даўніны», «Таямніца незвычайнай школы», «Вухуцік. Васільвася» і іншымі.
«Ключ ад Вялікай Каштоўнасці» – гэта кніга-падарожжа, кніга-гульня, кніга-квэст. Яе не давядзецца, як звычайна, чытаць старонка за старонкай. Вам самім належыць выбраць, адкуль пачаць і куды перамяшчацца. На ўсім шляху неабходна збіраць артэфакты, каб атрымаць узнагароду, якая чакае ў фінале.
Не прапусціце! Далучайцеся да чытацкай аўдыторыі!
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».