Шэсць бібліятэчак кніг беларускіх выдавецтваў (найперш – на беларускай мове) паступілі ў Расійскую Федэрацыю.
Зборы асветніцкай, адукацыйнай, краіназнаўчай, беларускай мастацкай літаратуры, выдадзенай у дзяржаўных выдавецтвах Рэспублікі Беларусь, патрапяць у Федэральную нацыянальна-культурную аўтаномію «Беларусы Расіі», рэгіянальную грамадска-культурную арганізацыю «Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Карэліі», Смаленскую рэгіянальную грамадскую арганізацыю «Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія Смаленскай вобласці», грамадскую арганізацыю «Рэгіянальная нацыянальна-культурная аўтаномія “Беларусы Растоўскай вобласці”», мясцовую грамадскую арганізацыю беларусаў г.Казані «Спадчына», лабараторыю гісторыі дыяспар гістарычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В.Ламаносава.
Несумненна, гэта паспрыяе большай цікаўнасці і да беларускай кнігі, і задаволіць патрэбы беларусаў замежжа ў кнігах з Беларусі.
Праект рэалізоўваецца ў межах падпраграмы «Беларусы ў свеце» Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016 – 2020 гады.
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах sozvuchie.by.