220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 365 46 94 souzpechat@tut.by для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG
Новая кніга выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі".

У выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» выйшаў энцыклапедычны даведнік «Верш. Паэзія» доктара філалагічных навук, прафесара кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства БДУ, акадэміка Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі Вячаслава Рагойшы.

Выданне дапаможа дакрануцца да свету паэзіі, спасцігнуць яе асаблівыя законы, таямніцы, незабыўную магію прыцягнення, разабрацца ў тонкасцях паэтычнай мовы.

У кнізе даюцца азначэнні каля тысячы тэрмінаў па тэорыі паэзіі з улікам дасягненняў сучаснай літаратуразнаўчай думкі ў галіне агульнай паэтыкі і паэтыкі верша на прыкладах паэзіі постсавецкіх і замежных краін з асноўнай ўвагай да гісторыі і тэорыі беларускага верша.

Прызначана выданне для шырокага кола карыстальнікаў: навукоўцаў, пісьменнікаў, студэнтаў філалагічных факультэтаў ВНУ, навучэнцаў тэхнікумаў, вучняў сярэдніх школ, а таксама для ўсіх тых, хто цікавіцца праблемамі паэзіі, сам спрабуе пісаць вершы. Магчыма, кніга натхніць і тых, хто не думаў аб вершах наогул, стане для іх штуршком, імпульсам у раскрыцці свайго таленту ў зоркавай паэтычнай творчасці.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах выдавецтва “БелЭн”.

 

Кнігі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» можна набыць у гандлевых аб'ектах РУП "Белсаюздрук".