220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 365 46 94 для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG
Дзіцячыя праекты на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе.

Як называецца самая вялікая птушка ў Беларусі? Дзе знаходзіцца самае “дзікае” балота ў краіне? Што такое экаслед? Якая лямпачка самая экалагічная?

Ведаеце адказы на гэтыя пытанні? Тады спяшайцеся 5 лютага ў Нацыянальны выставачны комплекс (Мінск, праспект Пераможцаў, 14). У дзень адкрыцця XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу лепшыя эказнаўцы і аматары прыроды атрымаюць прыемныя падарункі ад часопіса “Родная прырода”, а таксама змогуць праверыць, ці правільна яны сартуюць адходы.

Сустракаемся ў 16.30 на дзіцячай пляцоўцы! Тут адбудуцца экалагічная віктарына ад “Юнага натураліста” і майстар-клас “Другое жыццё адходаў”.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”.

 

Часопіс "Родная прырода", а таксама іншыя выданні Выдавецкага дома "Звязда" можна набыць у гандлевых аб'ектах сеткі РУП "Белсаюздрук".