220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 365 46 94 для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG
Інтрв'ю міністра інфармацыі пра стан спраў у айчыннай кнігавыдавецкай справе напярэдадні Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша.

27-я Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш – своеасаблівая справаздача працы кнігавыдаўцоў нашай краіны, і не толькі нашай, за мінулы год, паведамілі ў праграме «Неделя» на СТБ.

Юлія Огнева, СТБ:

- Здесь, конечно же, хочется ответить на вопрос: а можно ли назвать нас, белорусов, читающей нацией? Если судить по отдельно взятым семьям из моего окружения, то могу утверждать, что да, читающая.

Правда, официальная статистика может со мной поспорить. Пару лет назад сотрудники Института социологии нашей Академии наук опросили без малого 4 тысячи человек. Оказалось, что только 49% читают художественную литературу, почти столько же вообще не читают книги. Вот и судите сами.

Галоўны арганізатар Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу – Міністэрства інфармацыі. Мы папрасілі Міністра адказаць на некалькі пытанняў. Інтэрв'ю «Недели» з Аляксандрам Карлюкевічам.

Краінай і ганаровым госцем з’яўляецца Расійская Федэрацыя, а цэнтральным экспанентам - Злучаныя Штаты Амерыкі

Юлія Огнева:

- Аляксандр Мікалаевіч, нагодай для нашай сустрэчы стала Мінская міжнародная выстава. Што будзе яе вылучаць у параўнанні з мінулымі выставамі?

 

Аляксандр Карлюкевіч, Міністр інфармацыі Беларусі:

- 27-я Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш па традыцыі будзе праводзіцца пяць дзён у першую дэкаду лютага – з 5 па 9 лютага. Будзе вылучаць тое, што краінай і ганаровым госцем з’яўляецца Расійская Федэрацыя, а цэнтральным экспанентам з’яўляюцца Злучаныя Штаты Амерыкі. Безумоўна, гэта выкладзе і пэўную павестку дня для прэзентацый, аўтограф-сесій і іншых мерапрыемстваў.

Юлія Огнева:

- Што прывязуць?

Аляксандр Карлюкевіч:

- Вельмі шмат сустрэч расійскіх пісьменнікаў з чытачом. Прыедзе вядомы пісьменнік-дакументаліст Леанід Млечын, прыедуць пісьменніцы Таццяна Усцінава і Аляксандра Марыніна. Дарэчы, яны прыйдуць сюды, на пляцоўку кнігарні «Белкнігі» «Светач», сустрэнуцца з чытачамі.

І, канешне ж, сустрэнуцца на пляцоўках, якія звязаны с кнігамі Расійскай Федэрацыі, нашы чытачы, нашы мінскія наведвальнікі выстаўкі, з дзіцячымі пісьменнікамі.

13-14% займае кніга на беларускай мове

Юлія Огнева:

- А што прапануем мы?

Аляксандр Карлюкевіч:

- Мы прапануем усю тую палітру, з якой працавалі ў 2019 годзе. Дарэчы, за 2019 год у краіне выдадзена амаль 10 тысяч назваў кніг і брашур. Гэта дастаткова прыстойная лічба, яна амаль што не змянілася ў параўнанні з 2018 годам. Вельмі шмат асветніцкай, пазнавальнай літаратуры, мастацкай літаратуры, літаратуры для дзяцей. Пэўную частку зоймуць кнігі на беларускай мове, арыгінальныя і класіка. Вельмі шмат выданняў Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча, чый 90-гадовы юбілей мы будзем святкаваць у 2020 годзе.

  

Юлія Огнева:

- Пэўная частка – гэта колькі?

Аляксандр Карлюкевіч:

- У працэнтных суадносінах, калі не памыляюся, 13-14% займае кніга на беларускай мове.

Юлія Огнева:

- Гэта дастаткова, як па-вашаму?

Аляксандр Карлюкевіч:

- Розныя паказчыкі ў розныя гады. Калі параўноўваць, напрыклад, з 2010 годам, то гэта істотны рух наперад. Таму што тады было выдадзена ў працэнтных суадносінах недзе 8-10% кніг (у 2009-2010 гадах) на беларускай мове. Канешне, я нядаўна агучваў гэтую лічбу на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі Педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, дзе рыхтуюць у тым ліку і беларускіх філолагаў. Мне сказалі, што гэта мала.

Безумоўным лідэрам з’яўляецца айчынная пісьменніца, якая піша па-руску, Наталля Батракова Юлія Огнева:

- Але ж мала надрукаваць, трэба яшчэ і рэалізаваць.

Аляксандр Карлюкевіч:

- Безумоўна.

  

Юлія Огнева:

- Ці ёсць попыт на беларускую літаратуру?

Аляксандр Карлюкевіч:

- У цэлым ёсць попыт, і ёсць уражлівыя прыклады, калі некаторыя кнігі разыходзяцца досыць прыстойнымі накладамі. Ёсць рэйтынгі, якія вядуцца і ў сістэме «Белкніга», і ў «Белсаюздруку». Безумоўным лідэрам з’яўляецца айчынная пісьменніца, якая піша па-руску, Наталля Батракова.

Юлія Огнева:

- А якіх пісьменнікаў чытае міністр інфармацыі? Беларускіх.

Аляксандр Карлюкевіч:

- Гэта, канешне, Андрэй Федарэнка, Алесь Бадак, Людміла Рублеўская. Мне цікавы гэтыя пісьменнікі. Алена Брава – вельмі хочацца, каб часцей яна друкавалася, таму што гэта сурь’ёзная літаратура, вельмі цікавая.

Нават, калі чыісці творы могуць быць мне асабіста нецікавыя, гэта не значыць, што трэба кіравацца толькі маім меркаваннем

Юлія Огнева:

- Напэўна, Вы са мной пагадзіцеся, што сапраўдная любоў да чаго-небудзь узнікае, як правіла, у дзяцінстве. Пачынаецца, вядома, з сям’і, але і адукацыя можа зрабіць больш для папулярызацыі беларускай літаратуры. Пагадзіцеся са мной?

  

Аляксандр Карлюкевіч:

- Згодзен, таму што аўтарытэт настаўніка, асабліва ў пачатковай школе, у сярэдняй школе, у 4-5 класе дастаткова высокі, і каго ўспрыме падлетак, чыі імёны пачуе з вуснаў настаўнікаў, у тым ліку літаратуры – безумоўна, гэта важна і на будучыню.

Юлія Огнева:

- Наколькі актыўна вы супрацоўнічаеце з Міністэрствам адукацыі?

Аляксандр Карлюкевіч:

- Канешне, мы кантактуем, і такі праект як «Школьная бібліятэка» выдаецца цалкам з падказкі Міністэрства адукацыі. І ўвогуле многія праекты, звязаныя з выданнем кніг для пазакласнага чытання. Мы лічым, што ў нас аўтарытэтную вагу маюць тыя метадысты, тыя выкладчыкі і навукоўцы, якія працуюць у гэтай сістэме і выносяць свае вердыкты па парадах па чытанню.

Юлія Огнева:

- Ці знаёмы вы з праграмай беларускай літаратуры?

Аляксандр Карлюкевіч:

- У агульным фармаце знаёмы. У нас гэтым займаецца ўпраўленне выдавецкай паліграфічнай дзейнасці. Безумоўна, я ведаю, што сёння вывучаюць у школе.

Юлія Огнева:

- Усё там добра?

  

Аляксандр Карлюкевіч:

- Чаму не? Мне здаецца, нават калі чыісці творы могуць быць мне асабіста нецікавыя, гэта не значыць, што трэба кіравацца толькі маім меркаваннем. Я думаю, што гэта аўтарытэтнае рашэнне экспертаў, якія выступаюць своеасаблівым журы.

Юлія Огнева:

- Можа быць, дазволіць беларускую літаратуру здаваць як адзін з экзаменаў?

Аляксандр Карлюкевіч:

- Чаму не? Я лічу, што гэта б магло паўплываць увогуле на складнік гуманітарнага выхавання. Мы ведаем, што і рускай літаратуры, і беларускай літаратуры заўсёды шмат гадзін вылучалася ў школьнай праграме ў розных класах. Калі на некалькі дзесяцігоддзяў назад адысці, то як раз і здавалі літаратуру як экзамен.

Юлія Огнева:

- Дазвольце не толькі пра справы пісьменніцкія. Інфармацыйная прастора – гэта тое, што турбуе журналістаў у першую чаргу. Раскажыце, ці плануюцца якія-небудзь новыя заканадаўчыя нормы на бліжэйшы час?

Аляксандр Карлюкевіч:

- Безумоўна, мы дастаткова актыўна маніторым інфармацыйны асяродак, медыйную прастору. Безумоўна, будзем вылучаць пэўныя ініцыятывы.

 

Інтэрнэт-прастору болей цнатлівай новае заканадаўства не зрабіла

Юлія Огнева:

-У свой час ідэнтыфікацыя ў Інтэрнэце нарабіла мноства шуму з нічога.

Идентификация пользователей и другие поправки в закон о СМИ. Интервью с первым заместителем Министра информации

Аляксандр Карлюкевіч:

- Мы з вамі пра гэта размаўлялі. Зараз, па-мойму, ніхто не спрачаецца з гэтым.  

Юлія Огнева:

- Да. Ці вызначаеце вы парушальнікаў? І ўсёж-такі працуе норма?

Аляксандр Карлюкевіч:

- Я лічу, што гэтая норма працуе. Па-першае, самі гаспадары інтэрнэт-прасторы, гаспадары пэўных рэсурсаў ведаюць характар зносін з тымі, хто выступае пад нікамі альбо пад сваім прозвішчам у якасці каментатараў. І гэта вельмі важна. І дзеля гэтага – можа быць, не ўсе чулі нас тады, некоторы час назад, – уводзілася гэта норма.

Ёсць парушальнікі, але яны ў большай ступені нават не сярод каментатараў, а сярод тых, хто размяшчае наўмысна тую ці іншую інфармацыю, якая не адпавядае заканадаўству. І такія прыклады зносін з імі ёсць.

  

Юлія Огнева:

- Ці заўважаеце вы, што стала менш, напрыклад, абраз нейкіх?

Аляксандр Карлюкевіч:

- Я б так не сказаў, што стала меней абраз. Інтэрнэт-прастору болей цнатлівай новае заканадаўства не зрабіла. Але ў новым заканадаўстве, я гаварыў гэта перад прыняццем, перад вылучэннем гэтых ініцыятыў, дзяржава і мы як орган дзяржаўнага кіравання абазначылі сваю пазіцыю. Прычым, гэта пазіцыя не толькі наша, гэта пазіцыя здаровых сіл грамадства.

Крыніца - СТВ.