220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 365 46 94 для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG
Кніга пра Ліду.

Выйшла новая кніга краязнаўца Леаніда Лаўрэша “Шпацыры па старой Лідзе” – сапраўдны гід па вуліцах старога горада.

У свой час Ліда двойчы (у 1891 і 1941 гг.) моцна пацярпела ад вялікіх пажараў, наступствы якіх значна паўплывалі на воблік горада. Менавіта дзеля захавання памяці аб страчанай спадчыне і была напісана гэта кніга. Выданне стала вынікам шматгадовай працы Леаніда Лаўрэша з кнігамі айчынных гісторыкаў, архіўнымі дакументамі, газетнымі артыкуламі і ўспамінамі гараджан.

З тонкіх ніцей сабраных краязнаўцам цікавых фактаў, маляўнічых замалёвак і сухой статыстыкі (куды ж без яе?) было саткана маштабнае гістарычнае палатно, якое мае на мэце пазнаёміць чытача не толькі з гісторыяй Ліды, але і са штодзёным жыццём яе жыхароў. У кнізе ёсць не толькі каардынаты старых будынкаў, але і QR-коды, якія дапамогуць самастойна вывучаць гісторыю горада.

Рэдакцыя “Маладосці” шчыра віншуе Леаніда Лявонцьевіча (між іншым, пастаяннага аўтара рубрыкі Factum) з выхадам кнігі і зычыць яму натхнення і далейшых творчых поспехаў.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах часопіса «Маладосць».