220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 365 46 94 bsp@beldruk.by для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG
Новы праект для дарослых і дзяцей у выдавецтве "Мастацкая літаратура".

Айчынныя выдаўцы зрабілі ўнікальны сямейны падарунак чытачам самым юным і іх бацькам. У «Мастацкай літаратуры» выходзіць штомесяц зборнік казак на кожны дзень.

– Ідэя кнігі заключаецца ў тым, – расказвае дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура», – што колькі дзён у месяцы, гэтулькі казак увайшло ў чарговы зборнік. Усяго сёлета мы іх выдадзім дванаццаць. Мы выдаём кнігі казак на дзвюх мовах – на рускай і беларускай. Калі казка вельмі вялікая памерам, то раскладаем яе на некалькі дзён знаёмства. Напрыклад, славуты твор «Аленький цветочек» класіка рускай літаратуры Сяргея Аксакава раім прачытаць за тры дні. Ілюстрацыямі да твораў, сабраных у зборніку «Дванаццаць месяцаў», служаць графічныя работы, малюнкі з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Дызайн кнігі ажыццявіла Насця Капульцэвіч.

Хто ж дапамагае ажыццявіць бацькам казачнае выхаванне дзетак у сакавіку – згодна праекту «Мастацкай літаратуры» «Дванаццаць месяцаў. Кніга 3»? Якуб Колас (змешчана здзейсненая ім апрацоўка беларускай народнай казкі «Гарошак»), Алесь Якімовіч, Аляксей Талстой, Максім Горкі, Уладзімір Дубоўка, Карней Чукоўскі, Уладзімір Караткевіч, Максім Танк, Лідзія Арабей, Сяргей Аксакаў, Расціслаў Бензярук, Вісарыён Гарбук, Міхась Пазнякоў, Дзмітрый Мамін-Сібірак, Рэдзьярд Кіплінг, Георгій Марчук, Канстанцін Ушынскі, Васіль Вітка, Ганс Крысціян Андэрсен.

Праект, прыдуманы ў «Мастацкай літаратуры» (укладальнікам зборнікаў выступае Алесь Бадак), уражвае сваёй шматабсяжнасцю. За дванаццаць месяцаў з кніг вырастае сапраўдная бібліятэка, якую, як на мой погляд, не лішнім было б мець у кожным доме.

Наклад выдання – 1500 экзэмпляраў.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах sozvuchie.by.