220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 365 46 94 для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG
Аматарам паэзіі.

У Выдавецкім доме «Звязда» ўбачыла свет кніга Міколы Мятліцкага «Існасць».

Велічы гераічнай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і сутнасці нашага пасляваеннага мірнага жыцця прысвяціў сваю новую кнігу паэзіі «Існасць» лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы, Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь паэт Мікола Мятліцкі.

Аўтар звяртаецца да мінулага, значных гістарычных падзей, прыадкрывае заслону будучыні. Асаблівая ўвага чытача скіравана на дасягненні незалежнай Беларусі, якая намаганнямі многіх пакаленняў здзейсніла галоўны запавет народнага песняра Янкі Купалы — заняла «свой пачэсны пасад між народамі».

Для шырокага кола чытачоў.

                                                         

 

Iнфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”.

 

У гандлёвых кропках РУП "Белсаюздрук" можна набыць кнігі Выдавецкага дома "Звязда".