220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 365 46 94 для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG
Беларускіх класікаў друкуюць за мяжой.

У 2019 годзе ва ўкраінскім выдавецтве «Знання» ў серыі «Галасы Еўропы» ўбачылі свет тры тамы ваеннай прозы народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава: «Альпійская балада», «Мёртвым не баліць», «Знак бяды».

 

    

 

На кафедры журналістыкі Палтаўскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя У.Г.Караленкі студэнцкі чытацкі клуб правёў у анлайн-рэжыме прэзентацыю трохтомнага збору твораў класіка беларускай літаратуры. Вядучы віртуальнай сустрэчы аматараў творчасці Васіля Быкава — дацэнт кафедры журналістыкі Глеб Кудрашоў.

— Ідэя не выпадковая, — падзяліўся сваімі развагамі напярэдадні прэзентацыі Глеб Кудрашоў. — Украінскі чытач добра ведае быкаўскую прозу ў перакладах Галіны Вігурскай. А вось у трохтомнік увайшла яшчэ і перакладчыцкая праца Таццяны Кабржыцкай, якая жыве і працуе ў Беларусі, шмат робіць дзеля прадстаўлення беларускай літаратуры ва Украіне і ўкраінскай у Беларусі. Дарэчы, Вігурская пераклала ў свой час на ўкраінскую мову і «Віленскіх камунараў» Максіма Гарэцкага, і «Трывожнае шчасце» Івана Шамякіна, і творы Івана Мележа, Янкі Брыля, Янкі Маўра... Мяркую, што наша анлайн-прэзентацыя — добрая нагода пагаварыць увогуле пра беларуска-ўкраінскія літаратурныя сувязі, нагадаць студэнцкай моладзі пра багацце беларускага мастацкага слова.

Глеб Кудрашоў — добра вядомы ў Беларусі і Украіне даследчык беларуска-ўкраінскіх літаратурных, гуманітарных сувязяў. Некаторы час назад была выдадзена яго кніга пра адрасы мемарыялізацыі памяці Тараса Шаўчэнкі ў Беларусі.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”.