Цудоўная навіна для аматараў чытання! У Выдавецкім доме «Звязда» ўбачыла свет кніга Галіны Нічыпаровіч «Хвілінкі-перапынкі» для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.
У новы зборнік Галіны Нічыпаровіч «Хвілінкі-перапынкі» ўвайшлі вершы, загадкі, апавяданні, казкі, напісаныя на беларускай і рускай мовах. Вясёлы алфавіт створаны з дапамогай зразумелых для дзяцей вобразаў, а таму добра запамінаецца.
Тэматыка твораў разнастайная: незвычайныя прыгоды хатніх жывёл і лясных жыхароў, цікавыя з’явы, якія адбываюцца ў прыродзе, легенды беларускага краю.
Кніга спадабаецца як дзецям, так і дарослым.
Жадаем прыемнага чытання!
Кнігі Выдавецкага дома "Звязда" можна набыць у гандлёвых аб'ектах РУП "Белсаюздрук".