220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 365 46 94 для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG
Кніга-квест для дзяцей.

Кацярына Хадасевiч‑Лiсавая. Ключ ад Вялiкай Каштоўнасцi

Мiнск, Выдавецкi дом «Звязда», 2020

Гэтая кнiга з задавальненнем чытаецца нават тымi дзецьмi, якiя не надта ахвочыя да чытання. Кнiга‑квест, чый аўтар кожную прэзентацыю ператварае ў сапраўднае тэатральнае прадстаўленне. У канцы кожнага раздзела чытач мусiць выбраць той цi iншы варыянт развiцця падзей i перайсцi на пэўную старонку. Такiм чынам у адной кнiжкi адразу некалькi фiналаў.

Персанажы‑аватары, за якiх прапануецца гуляць, — прыгажуня Мiлея i асiлак Дэстарн. Iм трэба здабыць Вялiкую Каштоўнасць, для чаго неабходна знайсцi ключы ад куфэрка.

I вось першае раздарожжа. Куды вы пойдзеце: да балота, у лес цi да возера? Фiшка ў тым, што ў кнiзе дзейнiчаюць персанажы беларускай народнай мiфалогii.

Чытач не проста сустрэнецца з Балотнiцай, Кiкiмарай, Зазоўкай, Жэўжыкам, Лесавiком, Кадуком, Русалкамi, Гаёўкамi, але i даведаецца, якiя ўласцiвасцi i паводзiны iм прыпiсвалiся, як яны выглядалi.

Цiкава, што з героямi адбываюцца гiсторыi, якiя здараюцца i з рэальнымi падлеткамi: першае каханне, здрада, няўменне распазнаць сапраўдныя вартасцi за кiдкiм аблiччам, супрацьстаяць манiпуляцыям. Пры гэтым дапамагаюць кожнаму герою анёл‑ахоўнiк, малiтва i срэбны крыжык на шыi.

Кнiга выдадзена якасна, з яркiмi малюнкамi мастачкi Галiны Iвановай i будзе добрым падарункам.

Людміла Рублеўская

 

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах“СБ. Беларусь сегодня”.

 

Кнігу "Ключ ад Вялiкай Каштоўнасцi" К.Хадасевiч‑Лiсавай можна набыць у гандлёвых аб'ектах РУП "Белсаюздрук".