220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 327 46 94 souzpechat@tut.by для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG
Беларускіх паэтаў перакладаюць за мяжой.

Імя беларускага паэта і перакладчыка, рэдактара аддзела паэзіі часопіса “Маладосць” Міколы Адама прагучала ў газеце вярхоўнай Рады Украіны “Голас Украіны”.

У публікацыі гаворыцца пра выхад паэтычнага зборніка Міколы Адама «Небо на столі», вершы з якога перакладзены на ўкраінскую мову паэткай Марыяй Слабадзянік.

У літаратурным жыцці Украіны Мікола Адам з’явіўся дзякуючы перакладу прозы вядомай карпацкай пісьменніцы Марыі Вайно. Пераклады з украінскай мовы твораў паэзіі і прозы ў апошнія гады былі зроблены М.Адамам і для часопісаў "Маладосць" і “Полымя”. Прыемна, што абодва гэтыя выданні згадваюцца ў публікацыі.

Творчасць Міколы Адама, яго паэтычная і перакладчыцкая дзейнасць ацэнена украінскімі літаратарамі і чытачамі даволі высока: ён атрымаў Літаратурную прэмію Міколы Бідэнкі, Міжнародную літаратурную прэмію імя Грыгорыя Скаварады і іншыя адзнакі.

Новыя пераклады Міколы Адама з ўкраінскай мовы чакаюць чытачоў жнівеньскага нумара “Маладосці”. Сяброўства і супрацоўніцтва з літаратарамі Украіны, такім чынам, працягваецца.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах часопіса «Маладосць».

 

Усе аматары беларускай паэзіі могуць набыць гандлёвых аб'ектах РУП "Белсаюздрук" часопіс "Маладосць", а таксама кнігі айчынных і замежных паэтаў у пераклдзе на беларускую мову.