220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 365 46 94 для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG
Фотаальбом пра Мірскі замак і яго ваколіцы.

Мы рады паведаміць, што акурат да пачатку правядзення Свята кнігі "Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку" ў выдавецтве "Беларусь" выйшаў фотаальбом "Мір. Замак". Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Складальнік і аўтар тэксту - намеснік дэрыктара музея па навуковай рабоце Вольга Навіцкая.

                                                         

Фотаальбом «Мір. Замак» уяўляе сабой калекцыю фотаздымкаў, якія распавядаюць пра мінулае і сучаснасць як самога помніка архітэктуры, так і населенага пункта, на тэрыторыі якога ён размешчаны. Здымкі дапоўнены кароткім тэкставым матэрыялам на беларускай, рускай і англійскай мовах.

                                                          

Музей «Замкавы комплекс «Мір» выказвае падзяку за прадастаўленыя электронныя ўзоры фотаздымкаў Беларускаму дзяржаўнаму архіву-музею літаратуры і мастацтва, Беларускаму дзяржаўнаму архіву навукова-тэхнічнай дакументацыі, Беларускаму дзяржаўнаму архіву кінафотафонадакументаў, Дзяржаўнаму архіву Расійскай Федэрацыі, Іваноўскаму дзяржаўнаму гісторыка-краязнаўчаму музею імя Д.Г.Бурыліна, Літоўскаму дзяржаўнаму гістарычнаму архіву, Фонду «Археалогія фотаздымка» Рэспублікі Польшча, выдавецтву «Чатыры чвэрці» і жыхарам г.п. Мір.

 

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах выдавецтва "Беларусь".