220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 365 46 94 для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG
“Калі ўпадзе адзін” .

Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» выпусціла новы раман Уладзіміра Саламахі — беларускага пісьменніка і публіцыста. Уладзімір Саламаха — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі за лепшы твор літаратуры, аўтар многіх кніг прозы. Яго новы раман у аповесцях “Калі ўпадзе адзін” прысвечаны праблеме выбару чалавека ў ваенны і пасляваенны час.

         

У аснове рамана — маральная трагедыя жыхароў спаленай карнiкамi вёскi Гуда. Галоўныя дзеючыя асобы — бацька здраднiка, якi ўдзельнiчаў у знiшчэннi аднавяскоўцаў, i гуднянцы, якiя цудам выжылi. ”Калі ўпадзе адзін” — гэта гісторыя пра здраду і каханне, пра жыццё і смерць, якія заўсёды побач.

                                      

Сцвярджэнне аўтара аб святой неабходнасцi чалавеку ў любых, нават самых страшных сiтуацыях, жыць у згодзе з усiм астатнiм светам заклiкае чытача да фiласофскiх разважанняў аб жыццi, аб нашым мiнулым, сучасным i будучым.

Раман будзе цікавы ўсім, хто любіць мастацкую літаратуру і захапляецца псіхалагізмам у творчасці празаікаў, надае асаблівую ўвагу ўнутранаму стану герояў.

 

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»