У выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" ў серыі "Самыя-самыя"пабачыла свет кніга Дзявяткавай Святланы Генадзеўны "Глыбокія, моцныя, паўнаводныя... Рэкі Беларусі".
Без рэк немагчыма ўявіць жыццё на нашай планеце. Яны забяспечваюць нас прэснай вадой і рыбай, дапамагаюць перавозіць грузы, весці сельскую гаспадарку і здабываць энергію. Пра самыя доўгія, вялікія, паўнаводныя, глыбокія і прыгожыя рэкі свету - ад Ніла да Амазонкі, ад Конга і Янцзы да Прыпяці і Дняпра - расказвае гэта кніга.
8 фактаў аб рэках Беларусі:
- Усяго 20 800 рэк.
- Агульная працягласць - 90 600 км.
- Маюць даўжыню больш за 500 км: Днепр, Бярэзіна, Прыпяць.
- Паміж сабой злучаны каналамі: Днепр, Нёман і Заходняя Дзвіна.
- Гушчыня рачной сеткі - 400-440 м на кв.км.
- Характар плыні ў рэках - раўнінны.
- Сілкаванне рэк - змяшанае (дажджавое, снегавое, падземнымі водамі).
- Рэкі ў сярэднім замярзаюць на 80-140 сутак.
Яшчэ больш самай розной і цікавай інфармацыі пра рэкі нашай краіны і самыя вялікія рэкі іншых рэгіёнаў свету Вы можаце знайсці ў кнізе Дзявяткавай С.Г. "Глыбокія, моцныя, паўнаводныя... Рэкі Беларусі".
Кніга разлічана на чытачоў малодшага школьнага ўзросту.
Кнігу Дзявяткавай С.Г. "Глыбокія, моцныя, паўнаводныя... Рэкі Беларусі" можна набыць у гандлёвых аб'ектах РУП "Белсаюздрук".