220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 365 46 94 для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG
Падпіска на перыядычныя выданні ў "Белсаюздрук".

Аргументы першага парадку

Ад самага заснавання ў 1953 годзе па ініцыятыве П.М.Машэрава часопіс «Маладосць» суправаджалі вядомыя літаратурныя імёны. З вітальным словам да чытачоў у першым нумары звяртаўся Якуб Колас. Часопісам кіравалі такія волаты беларускай літаратуры, як Пімен Панчанка, Васіль Зуёнак, Генадзь Бураўкін, у ім працавалі Янка Сіпакоў, Міхась Стральцоў, Янка Брыль, Мікола Аўрамчык. Са старонак менавіта гэтага часопіса сягнулі ў свет «Плач перапёлкі» і «Апраўданне крыві» Івана Чыгрынава, «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі» і іншыя творы Уладзіміра Караткевіча, «Жураўліны крык», «Яго батальён», «Дажыць да світання» і шматлікія іншыя праслаўленыя творы Васіля Быкава, які быў і членам рэдакцыйнай калегіі выдання.

Аргументы другога парадку

Як і ў ранейшыя гады, часопіс «Маладосць» з’яўляецца аўтарытэтным выданнем для маладых літаратараў, аб’ядноўвае на сваіх старонках таленавітых паэтаў, празаікаў, публіцыстаў, літкрытыкаў і перакладчыкаў. Даючы ім першыя крокі ў літаратуру, рэдакцыя выдання адначасова стварае высокамастацкае, высокаінтэлектуальнае і высокадухоўнае чытанне для маладых людзей, незалежна ад роду іх заняткаў.

Аргументы трэцяга парадку

Рэдакцыя часопіса адкрыта да любых форм супрацоўніцтва — аўтарытэтных літаратурных сустрэч, пазнавальных і захапляльных мерапрыемстваў, узаемнага рэкламавання праектаў, судзейства літконкурсаў, куратарства літаб’яднанняў.

Жалезныя аргументы

Часопіс «Маладосць» вылучаецца бездакорным дызайнам, пазітыўным іміджам і асаблівым клопатам пра чытача, якому прапануюцца не толькі папяровыя старонкі: выданне прадстаўлена ў сацыяльных сетках, мае свой YouTube-канал і актыўную інтэрнет-старонку на сайце Выдавецкага дома «Звязда».

 

      

                                                                       

 

Падпісацца на часопіс «Маладосць», а таксама іншыя перыядычныя выданні можна ў гандлёвых аб'ектах РУП "Белсаюздрук" побач з Вашым домам. Правілы падпіскі праз "Белсаюздрук" тут.