«Казка ў арэхах», «Зайкава хатка», «Як пеўнік ратаваў курачку», «Пчала і шэршань», «Дудар», «Не вытрываў» — у гэтых творах, некалі, у 1922–1940 гг., запісаных і апрацаваных класікам беларускай літаратуры, сканцэнтраваны народная мудрасць, фальклорная і мастацкая празорлівасць. Падаецца, што казкі існуюць па-за межамі часу, маюць сваё судакрананне з сучасным жыццём. Дарэчы, кожнае іх новае прачытанне прыўносіць у свядомасць новыя ўяўленні, новыя краскі народнага жыцця, народнай філасофіі.
Да казачных твораў дапасуюць сімпатычныя, даволі шматзначныя ілюстрацыі, выкананыя цікавым кніжным графікам Алегам Грубіным.
Варта заўважыць, што Выдавецкі дом «Звязда» досыць вялікую ўвагу надае выданню літаратуры, адрасаванай самаму юнаму чытачу. І казка, найперш аўтарская казка, — даволі распаўсюджаны жанр у кніжнай палітры «Звязды». Ёй прысвечаны кнігі самых розных сучасных беларускіх пісьменнікаў.
Сярод дзіцячых пісьменнікаў — аўтараў Выдавецкага дома «Звязда» Ірына Карнавухава, Святлана Быкава, Яна Явіч, Кацярына Хадасевіч-Лісавая, Анатоль Бутэвіч, Анатоль Зэкаў, Генадзь Аўласенка, Вольга Нікольская і шмат хто яшчэ.
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома "Звязда".
Кнігі Выдавецкага дома "Звязда" можна набыць у гандлёвых аб'ектах РУП "Белсаюздрук".