220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 365 46 94 для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG
Да 125-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапiвы.

«Былі пошукі свайго шляху, быў намер выказаць свае думкі і пачуцці, свае адносіны да рэчаіснасці. Мною валодала жаданне актыўна ўмяшацца ў жыццё і паправіць у ім тое, што не адпавядала маім паняццям дабра і зла».

Кандрат Крапiва

Кандрат Крапіва пражыў вельмі доўгае і плённае жыццё. Літаратура стала не толькі яго прафесіяй, але і творчым лёсам. Працаваў ён практычна ва ўсіх літаратурных жанрах, і ў кожным сказаў новае для свайго часу слова. Яго называюць рэфарматарам байкі, яго проза яскрава і таленавіта адлюстроўвае эпоху. Драматургічныя творы Крапівы стварылі падмурак айчыннай драматургіі.

Кандрат Кандратавіч быў не толькі выдатным пісьменнікам, але і вядомым вучоным, мовазнаўцам. Усё сваё жыццё ён даследаваў беларускую мову, глыбока ведаў яе асаблівасці і вельмі клапаціўся аб развіцці моўнай культуры.

Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя iмя Петруся Броўкi» выдала новую кнiгу для дзяцей: «Кандрат Крапіва. Вершы, байкі, загадкі». Гэтая кніга — добрая нагода для першага знаёмства з творчасцю Кандрата Крапівы. Яе склалі творы, найбольш прывабныя для чытачоў малодшага ўзросту, — вершы, байкі і загадкі, якія Кандрат Кандратавіч напісаў для развіцця маўлення школьнікаў.

Дзiцячыя творы ён пісаў не проста для цікавага чытання, а каб дапамагчы маленькім чытачам зразумець багацце і прыгажосць роднай беларускай мовы. У форме цікавых загадак, вершаў i баек у кнізе раскрываюцца значэнні беларускіх слоў-амонімаў. Так маленькі (а часам і дарослы) чытач, разгадваючы цікавыя загадкі «дзеда Кандрата», пэўным чынам далучаецца да мовазнаўства.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах "Беларуская Энцыклапедыя Петруся Броўкі".

 

Кнігі выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя Петруся Броўкі" можна набыць у гандлёвых аб'ектах РУП "Белсаюздрук".