220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 365 46 94 для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG
Новая кніга для дзяцей ад выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі"

Кніга гісторыка і археолага Мікалая Аляксандравіча Плавінскага «Археалагічныя цуды» серыі «Беларуская дзіцячая энцыклапедыя» прысвечана гісторыі і вынікам вывучэння найбольш цікавых археалагічных помнікаў Беларусі розных эпох – ад часу засялення тэрыторыі нашай краіны першымі людзьмі да перыяду позняга Сярэдневякоўя. Беларуская зямля ўсё яшчэ захоўвае велізарную колькасць унікальных археалагічных помнікаў. Сярод іх безліч надзвычай каштоўных і ўнікальных, чыя вартасць неацэнная не толькі для гісторыі нашай краіны, але і для ўсяго свету. Дзякуючы намаганням археолагаў іх выяўленне адбываецца штогод. Праца археолагаў заключаецца ў аднаўленні мінулага і рэканструкцыі жыцця і побыту старажытных народаў, ва ўзнаўленні рамёстваў і тэхналогій, якія дазвалялі нашым далёкім продкам будаваць звычайныя дамы і велічныя храмы, ствараць прылады для штодзённай працы і мастацкія шэдэўры — усё тое, чаго не было ў прыродзе і што дзівосным чынам з’яўлялася ў выніку доўгай і карпатлівай працы шматлікіх пакаленняў людзей.

Апавяданне пра ўнікальныя старажытнасці Беларусі вядзецца ў кантэксце старажытнай і сярэдневяковай гісторыі ўсяго еўрапейскага кантынента. Кніга прызначана для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту і іх бацькоў, якія цікавяцца археалогіяй і гісторыяй Беларусі.

 

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі".

 

Кнігі серыі «Беларуская дзіцячая энцыклапедыя» можна набыць у гандлёвых аб'ектах РУП "Белсаюздрук".