220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 365 46 94 для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG
Новая кніга ад выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі".

Кніга члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, выдатніка друку Беларусі Зоі Падліпскай «Сістэма каардынат» асвятляе гісторыі лёсаў вядомых людзей краіны, якія распавядаюць у інтэрв’ю пра асноўныя этапы свайго жыцця, шчодра дзеляцца ўспамінамі пра родныя мясціны і блізкіх людзей, згадваюць пра дзяцінства, юнацтва, сталенне. У кожнага з герояў кнігі ўласная сістэма жыццёвых каардынат, што вызначыла іх адметную траекторыю лёсу.

Сярод герояў аўтарскіх размоў беларускія празаікі і паэты Янка Сіпакоў, Уладзімір Ліпскі, Алесь Карлюкевіч, Віктар Шніп, Навум Гальпяровіч, Казімір Камейша, Віктар Кажура, мовазнаўцы Віктар Іўчанкаў і Ігар Капылоў, а таксама многія іншыя.

Траекторыя лёсу чалавека пачынаецца са своеасаблівага пункта адліку – яго нараджэння. Праходзіць час, і кожны выбірае сваю запаветную сцяжыну, стварае ўласную сістэму жыццёвых каардынат, імкнецца вызначыць правільныя арыенціры, каб напоўніць каштоўнасным сэнсам сваю наканаваную Богам і абраную сэрцам дарогу.

З адметных і непаўторных гісторый лёсу людзей складаецца гісторыя лёсу краіны, яе мінулае і сучаснае, закладваецца падмурак на будучае. І менавіта людзі – той бясцэнны скарб, які жывіць родную зямлю асаблівай сілай і магутнасцю.

ПАДЛІПСКАЯ Зоя Іванаўна — сябр Саюза пісьменнікаў Беларусі, выдатнік друку Беларусі, лаўрэат прэміі «Чалавек безбар’ернага асяроддзя — 2019». З 2009 г. была галоўным рэдактарам часопіса «Роднае слова». З 2019 г. займае пасаду дырэктара Цэнтра праваслаўнага краязнаўства і нацыянальнай культуры. Яна аўтар зборнікаў паэзіі «Палон нябёсаў» (1998), «У вэлюме завей» (2005), «Малюся зорам» (2014), сцэнарыя дакументальнага фільма «Я — дзяўчынка на шары» (2009), прысвечанага беларускай пісьменніцы Раісе Баравіковай, а таксама кнігі прозы «Нашчадкі выбранцаў» (2017) і рамана-споведзі «Маналог у паўстагоддзя» (2019).

Выданне асвятляе гісторыі лёсаў вядомых людзей краіны, якія распавядаюць у інтэрв’ю пра асноўныя этапы свайго жыцця, шчодра дзеляцца ўспамінамі пра родныя мясціны і блізкіх людзей, згадваюць пра дзяцінства, юнацтва, сталенне. У кожнага з герояў кнігі ўласная сістэма жыццёвых каардынат, што вызначыла іх адметную траекторыю лёсу.

 

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі". 

У гандлёвых аб'ектах РУП "Белсаюздрук" можна набыць выданні выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя петруся Броўкі".