220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 365 46 94 для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG
Гісторыя для ўсіх.

Новая кніга вядомага беларускага даследчыка, картографа, гісторыка і краязнаўца Льва КАЗЛОВА «Стагоддзі на картах», несумненна, нікога не пакіне раўнадушным з кагорты чытачоў, цікаўных да гісторыі Беларусі, да гісторыі ўвогуле.

Толькі пачынаеш гартаць яе першыя старонкі — як складваецца ўражанне падарожжа па найцікавейшых мясцінах свету, складваецца ўражанне прысутнасці ў самых розных краінах у розныя гістарычныя адрэзкі часу.

Аўтарскі тэкст, у якім гістарычны пісьменнік і вучоны каменціруе візуальны рад, картаграфічныя матэрыялы, падаецца ў навукова-папулярным стылі. Не губляе Леў Казлоў сувязі з дакументаванымі крыніцамі і разам з тым складаныя, на першы погляд, рэчы патлумачвае проста і ясна. Гэтая акалічнасць дазваляе знаёміцца з кнігай «Стагодззі на картах» чытачам з розным узроўнем гістарычнай падрыхтаванасці. З дапамогай картаграфічных крыніц адкрываюцца новыя старонкі ў апісаннях мінулага.

«Стагодзі на картах» можна смела лічыць своеасаблівым падручнікам, з якім варта знаёміцца не толькі ва ўніверсітэтах, але і ў агульнаадукацыйнай школе.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах "Звязда".

 

У гандлёвых аб'ектах РУП "Белсаюздрук" можна набыць краязнаўчыя выданні.