220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 365 46 94 для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG

Прэс-рэліз

Кава-паўза для прадстаўлення праекта

«Адзінства народа – вялікі здабытак!»

17 верасня 2021 г. у 12.00 запрашаем прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі ў краму “Глобус” (г.Мінск, вул.Валадарскага, 16) на кава-паўзу для прадстаўлення праекта, прысвечанага Году і Дню народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь – «Адзінства народа – вялікі здабытак!»

 

У рамках праекта была зроблена апрацоўка вялікай колькасці арыгіналаў беларускіх выданняў 20-х – 30-х гг. (“Сялянская ніва”, “Жыццё беларуса”, “Беларускі звон”, “Маланка” і інш.), якія адлюстроўваюць гістарычныя падзеі па аб’яднанню беларускіх зямель, цяжкія выпрабаванні беларускага народа ў той час. Удзельнікам мерапрыемства будуць прадстаўлены накірункі рэалізацыі праекта і непасрэдна яго вынікі ў выглядзе тагачасных газет і часопісаў.

Амаль усе артыкулы працяты болем за простых людзей, несправядлівасцю да беларускага народа, кажучы пра беларуска-польскую зямельную “рэформу” адзначаецца “нашаму селяніну будзе тое, на што будзе панская ласка, якая апрача кіданнья беларусу крошак з польска-панскага стала ніколі далей ня пойдзе. Ды гэта і зразумела: усякаму свая сарочка бліжэй да цела – паляку польская, жыду жыдоўская, беларусу беларуская і г.д. Новы закон сягае так далёка, што ня толькі пазбаўляе наш народ права на усю зямельку, на якой дралі розгамі нашых продкаў, але нават і надзеі атрымаць яе ў блізкай будучыне”.

У ходзе мерапрыемства можна будзе азнаёміцца з унікальнымі выданнямі, пагартаць іх арыгіналы за кубкам кавы, убачыць пашыраную лінейку тавараў з сімволікай Рэспублікі Беларусь, якая напярэдадні свята папоўніць гандлёвую сетку “Белсаюздрук”, а таксама ўпершыню пачуць малазнаёмыя радкі вядомага беларускага паэта, знойдзеныя ў гэтых выданнях.

Па пытаннях удзелу ў мерапрыемстве звяртацца – рэферэнт Міністэрства інфармацыі Вікторыя Лукашутэ + 375 29 349 29 65