У серыі «Вялікая энцыклапедыя маленькага прафесара» выйшла кніга «Сонца грэе, колас спее» для дзяцей ва ўзросце ад трох да сямі гадоў, у якую ўвайшлі творы мастацкай літаратуры і фальклору. Гэтыя творы можна выкарыстоўваць бацькам, выхавацелям устаноў дашкольнай адукацыі для арганізацыі заняткаў па развіцці маўлення. Паэтычныя і празаічныя творы, змешчаныя ў кнізе, знаёмяць з нашай Радзімай, з’явамі прыроды, порамі года, жывёламі, птушкамі, раслінамі, а таксама з прафесіямі, адзеннем, рэчамі і прадметамі побыту.
Творы кнігi «Сонца грэе, колас спее» рэкамендаваны Вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі для выкарыстання ў розных відах дзіцячай дзейнасці – выразным чытанні, расказванні, завучванні на памяць, гульнях і іншых занятках. Цудоўныя вершы і апавяданні беларускіх пісьменнікаў дапамогуць выхаваць дзяцей разумнымі, дапытлівымі, уважлівымі, добрымі, а таксама неабыякавымі да гісторыі своёй краіны, народных традыцый, прыроды, багаццяў айчыннай літаратуры.
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі"
У гандлёвых аб'ектах РУП "Белсаюздрук" можна набыць пазнавальныя і энцыклапедычныя выданні для дзяцей рознага ўзросту.