Новая кніга вядомага беларускага паэта Анатоля Зэкава «Жмуркі з коткай Муркай» серыі «Беларускія пісьменнікі — дзецям» знаёміць маленькіх чытачоў са свойскімі і хатнімі жывёламі. У вершах паэт знаёміць дзяцей з асаблівасцямі паводзін розных жывёл, іх адметнымі рысамі.
_2.jpg)
Вершы невялікія па памеры, напісаны проста і з гумарам, таму іх вельмі лёгка вывучыць на памяць.
_2.jpg)
Кніга будзе карыснай для сямейнага чытання, для работы ў дзіцячым садзе, а таксама на ўроках пазакласнага чытання ў школе ці ў групе падоўжанага дня.
_2.jpg)
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі".
Кнігі для дзяцей можна набыць у гандлёвых аб'ектах РУП "Белсаюздрук".