Якуб Колас. Фота з сайта Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа ў Мінску
Якуб Колас унёс значны ўклад у нацыянальную і сусветную літаратуру. Яго творы перакладзены больш як на 40 моў свету. Ён узбагаціў нацыянальную паэзію філасоўскай і пейзажнай лірыкай, расшырыў магчымасці беларускай літаратуры, заклаў асновы беларускага рамана і беларускай дзіцячай літаратуры, унёс значны ўплыў на станаўленне норм беларускай літературнай мовы.
Яго жыццё і дзейнасць прасякнуты высакароднасцю, нераўнадушшам, грунтоўнымі адносінамі да ўсяго ў жыцці, вернасцю прынцыпам, адстайваннем сваіх поглядаў, любоўю да Радзімы і свайго народу, клопатамі пра захаванне самабытнасці беларусаў.
У наступным годзе вялікаму беларусскаму песняру споўніцца 140 гадоў.