220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 365 46 94 для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG
Гэтае свята адзначаецца з 2000 года па ініцыятыве ЮНЕСКА і ААН для захавання культурнай і лінгвістычнай разнастайнасці планеты.

Усе мовы з'яўляюцца інструментам перадачы культурнага кода і валодаюць сакральнай сілай. Гэта самы моцны рухавік захавання і развіцця нашай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны.

Паводле дадзеных ААН, у свеце налічваецца каля 7 тысяч моў. Нажаль, больш за 2,5 тысяч з іх могуць у бліжэйшы час страціць апошніх носьбітаў і знікнуць. Кожныя два тыдні ў свеце знікае адна мова, выносячы з сабой цэлую культурную і інтэлектуальную спадчыну.

Усё, што мы робім для распаўсюджвання родных моў, служыць прадметам моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама сэнсам для развіцця больш поўнага знаёмства з моўнымі і культурнымі традыцыямі свету, ўмацоўваюць паразуменне і цярпімасць.

Родная мова накладвае ўнікальны адбітак на кожнага чалавека, надзяляючы яго асаблівым бачаннем рэчаў, якія ніколі насамрэч не знікнуць. 

Нашай краіне ў гэтым сэнсе пашансавала - у Беларусі ёсць свая гістарычная беларуская мова, якая нароўні з рускай, з'яўляецца дзяржаўнай.

Па выніках перапісу насельніцтва нашай краіны ў 2019 годзе 61,2% беларусаў назвалі роднай беларускую мову.

Кожны год у розных дзяржавах у рамках гэтага свята праходзяць тэматычныя мерапрыемствы, накіраваныя на захаванне лінгвістычнай разнастайнасці і шматмоўя, а таксама на заахвочванне і абарону ўсіх моў. Беларусь - не выключэнне. Сёння ў нашай краіне стартуе Тыдзень роднай мовы.