Свае прэзентацыі ўжо правяла Ірына Карнаухава 3 сакавіка ў Бараўлянскай СШ № 2 Мінскага раёна, а таксама 11 сакавіка, где пра сваю творчасць і новыя кнігі пісьменніца расказала вучням СШ №170 г. Мінска і сталічнай гімназіі № 37. Міхаіл Дзеравянка 3 і 10 сакавіка адпаведна пазнаёміў са сваімі кнігамі, дарэчы, маляўніча аформленымі, вучняў СШ № 67 і СШ № 10. Кожны з удзельнікаў сустрэчы і з Міхаілам Дзеравянкам, і з Ірынай Карнаухавай змаглі набыць кнігі з аўтографамі.
Сустрэчы з пісьменнікамі, чые кнігі выйшлі апошнім часам у Выдавецкім доме «Звязда», пройдуць і па розных іншых гарадах і вёсках краіны — у прыватнасці, у Мінскай і Віцебскай абласцях.
* Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».