220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 365 46 94 для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG
Штогод у розных дзяржавах у рамках гэтага свята праходзяць тэматычныя мерапрыемствы, накіраваныя на захаванне лінгвістычнай разнастайнасці і шматмоўя, а таксама на заахвочванне і абарону ўсіх моў.

 

 
Вытокі гэтай даты ідуць з Бангладэш. Менавіта тут 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.
 
Усе мовы з'яўляюцца інструментам перадачы культурнага кода і валодаюць сакральнай сілай. Гэта самы моцны рухавік захавання і развіцця нашай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны.
 
Рашэнне аб абвяшчэнні 21 лютага Міжнародным днём роднай мовы было прынята на XXX сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года. Ужо з 2000 года гэта свята пачало адзначацца, а ў Беларусі - з 2009 года.

Паводле дадзеных ААН, у свеце налічваецца больш за 6 тысяч моваў, палова з якіх можа знікнуць у бліжэйшы час.

Усё, што мы робім для распаўсюджвання родных моваў, служыць прадметам разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама сэнсам для развіцця больш поўнага знаёмства з моўнымі і культурнымі традыцыямі свету, ўмацоўваюць паразуменне і талерантнасць. Родная мова накладвае ўнікальны адбітак на кожнага чалавека, надзяляючы яго асаблівым бачаннем рэчаў, якія ніколі насамрэч не знікнуць.

Нашай краіне ў гэтым сэнсе пашансавала - у Беларусі ёсць свая гістарычная беларуская мова, якая нароўні з рускай, з'яўляецца дзяржаўнай.

Па выніках перапісу насельніцтва нашай краіны ў 2019 годзе 61,2% беларусаў назвалі роднай беларускую.
 
Трэба адзначыць, што беларуская мова займае значнае месца ў дзейнасці нашага прадпрыемства. У гандлёвых кропках штодня рэалізуюцца беларускамоўныя выданні - газеты, часопісы, кнігі і іншая прадукцыя. Кожнага пакупніка з уваходу ў крамы і павільёны сустракаюць надпісы на «матчынай» мове.
 
 
 
 
 
Новых прадаўцоў на пастаянную працу запрашаюць фірменныя бела-блакітныя стыкеры, якія размешчаны на часова зачыненых кіёсках і павільёнах. Яны жа інфармуюць пакупнікоў аб адкрытых аб'ектах «Белсаюздруку» паблізу.
 
 
Патэнцыйных рэкламадаўцаў аб бранаванні рэкламы на мультымедыйных маніторах інфармуюць спецыяльныя слайды:
 
 
А падпісчыкі завітваюць да нас у тым ліку дзякуючы рэкламе падпіснай кампаніі на экранах.
 
 
Нават у мэтах прафілактыкі правапарушэнняў у частцы несанкцыянаванага гандлю побач з аб'ектамі «БелДрук» на нашых павільёнах інфармацыя размешчана па-беларуску, што незвычайна нават для беларускай сталіцы.