220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 365 46 94 для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG
Абіраюцца дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання. У асноўны дзень выбараў агітацыя забаронена заканадаўствам.

 

Выбаршчыкі атрымаюць:

у Мінску — па 2 бюлетэні (па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў);

у абласных і раённых цэнтрах - па 3 бюлетэня (па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, абласнога Савета дэпутатаў, а таксама гарадскога або раённага Савета дэпутатаў);

у сельскіх населеных пунктах - мінімум па 4 бюлетэня (па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, абласнога Савета дэпутатаў, раённага Савета дэпутатаў, а таксама сельскага або пасялковага Савета дэпутатаў).

Магчымыя нават варыянты, калі іх будзе 5 ці 6, калі на ўчастак трапляе 2 ці 3 сельскія акругі.

Выбаршчыкі, якія не былі зарэгістраваны на тэрыторыі ўчастка для галасавання, але маюць дакумент, які пацвярджае пражыванне на гэтай тэрыторыі, не пазней за 24 лютага 2024 года мелі права быць уключанымі ў спіс выбаршчыкаў.

Не пазней за 1 сакавіка ЦВК аб'явіць вынікі адзінага дня галасавання.

Актуальная інфармацыя на сайце ЦВК Беларусі.

Таксама тут можна азнаёміцца з парадкам запаўнення бюлетэня: