220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 365 46 94 для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG
Напрыканцы напружанага тыдня ў супрацоўнікаў буйнейшага распаўсюджвальніка друкаванай прэсы краіны з'явілася магчымасць для культурнага адпачынку. Дзякуючы намаганням першаснага прафсаюзнага камітэту былі выдзелены квіткі на пастаноўку «Камедыя».

 

Спектакль «Камедыя» пастаўлены паводле п'есы Уладзіміра Рудава, якую ён напісаў па матывах твораў беларускіх аўтараў 19 стагоддзя Каятана Марашэўскага і Францішка Аляхновіча.

Гэта вясёлая гісторыя, якая злучае ў сабе гумарыстычныя дыялогі, востры гратэск, запальныя музычныя нумары - ад класікі да сучасных кампазіцый. Яна расказвае пра кожнага з нас – звычайнага чалавека, яго сілу і слабасці.
Селянін Дзёмка пакрыўдзіўся на першага чалавека – Адама за сваё цяжкае жыццё і няпростае становішча. Тым часам да яго з’явіўся Чорт, кажучы “не нарекать на Адама..”. Ён прапануе пайсці ў заклад: за 300 рублёў цэлы дзень прасядзець моўчкі. Пры ўсёй сваёй д'ябальскай сутнасці Чорт дае Дзёмку надзею, што той зможа справіцца са спакусай. Але ці вытрымае выпрабаванне селянін?...

Па матэрыялах сайта тэатру