220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 365 46 94 для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG
Мова - гэта інструмент перадачы культурнага кода, які надае нацыі пачуццё сакральнай сілы. Гэта самы моцны рухавік захавання і развіцця нашай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны.

 

Рашэнне аб абвяшчэнні 21 лютага Міжнародным днём роднай мовы было прынята на XXX сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года. Ужо з 2000 года гэта свята пачало адзначацца ў розных краінах свету, а ў Беларусі - з 2009 года.

Паводле дадзеных ААН, у свеце налічваецца больш за 6 тысяч моваў, палова з якіх можа знікнуць у бліжэйшы час.

Усё, што мы робім для распаўсюджвання родных моваў, служыць прадметам разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама сэнсам для развіцця больш поўнага знаёмства з моўнымі і культурнымі традыцыямі свету, ўмацоўваюць паразуменне і талерантнасць. Родная мова накладвае ўнікальны адбітак на кожнага чалавека, надзяляючы яго асаблівым бачаннем рэчаў, якія ніколі насамрэч не знікнуць.

Нашай краіне ў гэтым сэнсе пашансавала - у Беларусі ёсць свая гістарычная беларуская мова, якая нароўні з рускай, з'яўляецца дзяржаўнай.

Па выніках перапісу насельніцтва нашай краіны ў 2019 годзе 61,2% беларусаў назвалі роднай беларускую.
 
Трэба адзначыць, што беларуская мова займае значнае месца ў дзейнасці нашага прадпрыемства. У гандлёвых кропках штодня рэалізуюцца беларускамоўныя выданні - газеты, часопісы, кнігі і іншая прадукцыя. Кожнага пакупніка з уваходу ў крамы і павільёны сустракаюць надпісы на «матчынай» мове.