220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 327 46 94 souzpechat@tut.by для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG
Найстарэйшы беларускі часопіс для падлеткаў.

Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч павіншаваў ветэранаў і калектыў рэдакцыі часопіса ”Бярозка“ з 95-годдзем з дня выхаду першага нумара часопіса.

“Рэдка якія перыядычныя выданні могуць пахваліцца такім даўгалеццем, тым больш выданні для юных чытачоў. Часопіс заўсёды крочыў у нагу з часам, быў надзейным спадарожнікам беларускіх юнакоў і дзяўчат.

На яго старонках друкаваліся дзіцячыя творы самых разнастайных пісьменнікаў, у тым ліку класікаў айчыннай літаратуры: Кандрата Крапівы, Уладзіміра Жылкі, Максіма Гарэцкага, Янкі Маўра. Галоўнымі рэдактармі часопіса былі Васіль Зуёнак, Анатоль Грачанікаў, Вячаслаў Адамчык, Уладзімір Ягоўдзік.

На працягу дзесяцігоддзяў часопіс выхоўваў у маладога пакалення павагу да культуры і гісторыі краіны, вучыў паважаць і любіць родную мову, нацыянальныя каштоўнасці, сваю Айчыну.

Вы і сёння паспяхова гэта робіце, шчыра і сумленна размаўляеце з маладым пакаленнем, уважліва і чула ставіцеся да яго, робіце ўсё, каб “Бярозка” была не толькі цікавай, але карыснай і змястоўнай, як для школьнікаў, так і для іх бацькоў і настаўнікаў”, – гаворыцца ў віншаванні.

Міністр адзначыў, што калектыў рэдакцыі працягвае лепшыя традыцыі беларускай дзіцячай літаратуры і журналістыкі. Выданню ўласцівы дынамічнасць, смеласць, рызыкоўнасць. Большасць яго аўтараў – пазаштатнікі: старшакласнікі ды студэнты. Гэта ўнікальная з’ява: моладзь размаўляе з моладдзю.

“У выніку натхнёнай упартай прафесійнай працы вы ствараеце адметнае выданне, якое пашырае ідэі дабра і патрыятызму. Упэўнены, што гэты галоўны напрамак рэдакцыйнай палітыкі захаваецца на доўгія гады, што часопіс і надалей будзе даверлівым суразмоўцам і адданым сябрам моладзі Беларусi”, – падкрэсліў Аляксандр Карлюкевіч.

Ён пажадаў усяму калектыву “Бярозкі” творчых поспехаў, удачы ва ўсіх добрых пачынаннях, здароўя і дабрабыту.

торговых объектах РУП "Белсоюзпечать" имеются

 

У гандлевых аб'ектах РУП "Белсаюздрук" можна набыць часопіс "Бярозка".