220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 365 46 94 для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG
Родная мова, цудоўная мова!

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Міжнародны дзень роднай мовы быў заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і кожны год адзначаецца 21 лютага.

Дата 21 лютага была выбрана не выпадкова. У гэты дзень у 1952 годзе ў Бангладэш, які на той час быў у складзе Пакістана, паліцыя растраляла ўдзельнікаў акцыі за наданне бенгальскай мове статуса дзяржаўнай. Менавіта гэтым сумным падзеям і была першапачаткова прымеркавана заснаванне Міжнароднага дня роднай мовы.

17 лістапада 1999 года Генеральная канферэнцыя ЮНЕСКА абвесціла 21 лютага Міжнародным днем роднай мовы. Першыя святочныя мерапрымствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы,былі праведезены на міжнародным ўзроўні ў 2000 годзе. У 2002 годзе Генеральная Асамблея ААН сваей рэзалюцыяй падтрымала ініцыятыву аб заснаванні гэтага свята. Яна заклікала краіны-удзельніцы падтрымаць ініцятыву па захаванню і абароне моў народаў свету.

Кожная афіцыйная мова ААН мае свае свята. 6-га чэрвеня адзначаецца Дзень рускай мовы, 23-га красавіка – англійскай, 12-га кастрычніка – іспанскай, 20-га сакавіка – французскай, 18-га студзеня – арабскай і 20-га сакавіка – китайскай. 26-га верасня святкуецца Еўрапейскі дзень моў, 18-га жніўня – Дзень агульнай мовы.

Даследчыкі лічаць, што першая прымітыўная мова з'явілася каля двух мільенаў год назад у Homo habilis - высокаразвітых аўстралапітэкаў. На цяперашні момант існуе каля сямі тысяч розных моў свету. Паводле ацэнак ЮНЕСКА, палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Лічыцца, што мова знікае, калі ей карыстаюцца меней ста тысяч чалавек.

Галоўная мэта гэтага міжнароднага свята – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Уладзімір Дубоўка

"Родная мова, цудоўная мова"

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі,

ты самацветаў яскравая нізка.

Кожны з іх барвы дзівосныя мае,

Вечным агнём зіхаціць – не згарае.

Ты мне заўсёды была дапамогай,

Дзе б і якой ні хадзіў я дарогай.

Чую ў табе перазвоны крыніцы,

чую ў табе і раскат навальніцы,

Чую павевы зялёнага бору,

Водгулле працы на родным прасторы.

Кажнай драбнічкай ты варта пашаны,

Кожнае слова вякамі стварана.

І на вякі яно жыць застаецца,

Вечнае так, як народнае сэрца.